Смак роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

 


     Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Змитрок Бядуля

 

 

“Не саромсябеларусгаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песнісвае казкізвычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.                     

                                                                                      Змітрок Бядуля

 

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і песняй маёй –

Над тым, што было i што век будзе вольным.
 

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

                                       Максім Танк

свернуть

Далучам дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры

10.02.2023

 

 Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. У сучасным грамадстве праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем пазнаць  культуру, традыцыі і гісторыю свайго народа.

Дашкольны узрост – найбольш спрыяльны перыяд у далучэнні дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры. Менавіта на гэтым жыццёвым этапе закладаюцца першапачатковыя маральныя, этычныя ўяўленні, узнікае цікавасць да з’яў сацыяльнай рэчаіснасці, да гісторыі сваёй Радзімы, краю, дзе яны жывуць [1]. Веданне гісторыі народа, яго культуры, традыцый дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў. У кожнага народа свае казкі, песні, танцы, гульні, і ўсе яны перадаюць з пакалення ў пакаленне асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, сумленне, гонар, дружбу, узаемадапамогу, працавітасць. Такім чынам, далучэнне дзіцяці да народнай культуры неабходна пачынаць з дзяцінства, дзе закладаюцца асноўныя паняцці і прыклады паводзін.

 

Прапануем вам, паважаныя  бацькi, прачытаць са сваiмi дзеткамi ,беларускiя народныя казкi. 

Изображениеhttp://kazki.unicef.by/

свернуть

Беларускi фальклор

Зімовы дуб

Зімовы дуб Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў ... Далей

Пра Вадзяніка і таямнічую русалку

Пра Вадзяніка і таямнічую русалку Рыбак сядзеў на валуне, што немаведама з якіх часоў ляжаў на беразе глыбакаводнай вірлівай рэчкі. З задавальненнем удыхаў вільготны пах летняга досвітку і ўжо наважваўся закінуць вуду, як раптам вада ... Далей

Грошык і таямнічы кошык

Грошык і таямнічы кошык Аповесць-казка 8.Курс-дарога Рубля Янку карцела дазнацца ў Грошыка: няўжо і праўда, што за грошы можна купіць усё на свеце? Грошык, мудры і далікатны грамацей, не захацеў навязваць Янку свае веды. Ён адшукаў на ... Далей

Садоўнік і сад

Садоўнік і сад   Маліна прачнулася зусім рана і адразу падумала пра Садоўніка. Яна здзівілася: чаму да гэтага часу яго не відаць? Ці не захварэў? Калі хто і ведае дакладна, дзе Садоўнік, то гэта Сіні ... Далей

Курачка-рабка

Курачка-рабка Беларуская народная казка Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, ... Далей

Кот Максiм

Кот Максiм Беларуская народная казка Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката - Максімам. Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў ... Далей

Грошык і таямнічы кошык (працяг)

Грошык і таямнічы кошык (працяг) 7. Дзіва-музей Грошык вёў Янку ў музей грошай. Ну, канечне, не адных грошай, а ўсяе грашовай спадчыны, гісторыі нашай краіны. На праспекце, дзе стаяў банк “Грашовы куб”, – шматлюдна. І Грошык раптам ... Далей

Зоркавед і золата

Зоркавед і золата

Было гэта даўно-даўно, яшчэ за каралём Сасам, калі ў Дняпры плавалі вадзяныя змеі велічынёй з млын, а млыны малолі камяні. Навошта? А каб на хлебе з каменнай мукі гадаваліся волаты, ... Далей

 

Падарожжа маленькай кропелькі

Падарожжа маленькай кропелькі За вёскай, на ўскрайку лесу, было невялічкае балота. Буслы любілі бавіць тут час у пошуках жаб. А жаб было і сапраўды ў гэтым месцы вельмі многа. Яны ўвечары вылазілі на ... Далей

Сварка на градцы

Сварка на градцы   Аднойчы, на самым звучайным гародзіку пасварылася ўся гародніна. А пачалося ўсё з гарбуза: -  Я – самы найпрыгажэйшы з усіх, быццам сонейка! А вы якія?! Ды ніякія! Увага звяртаецца толькі на ... Далей

Акула Марта і Маленькі Крабік

Акула Марта і Маленькі Крабік Урывак з аповесці-казкі Акула Марта рэдка выплывала з-пад свайго ўтульнага рыфу. Яна не была адной з тых страшных вялікіх рыбін, што наводзяць жах на людзей. Марта не ела аніякага мяса – ... Далей

Каментароў няма

Грошык і таямнічы кошык. Працяг

Грошык і таямнічы кошык. Працяг 5. Сакрэты купюр – Што такое купюра? – спытаў Грошык у Янкі. – Хэ, гэта легкатня, – Янка аж пстрыкнуў пальцамі. – Азначае: купі. Юра! Што-небудзь купі, калі ёсць купіла. – Гумарыст ты, ... Далей
Гісторыя пра Маленькага Кроціка Глыбока пад зямлёй жылі-былі краты. Аднойчы вясной з’явіліся ў іх сям’і кроцікі. Цяпер дарослым даводзілася пашыраць і без таго вялікія падземныя ўладанні. Да вечара Бацька Крот так стамляўся, што ў ... Далей

Пра гарэзлівага Паветрыка і саламяны капялюш

Пра гарэзлівага Паветрыка і саламяны капялюш Дзевяцігадовы Юрась выбег з пад’езда свайго дома і сеў на лавачку, што стаяла пад разгалістым каштанам. Ён, відавочна, быў чымсьці ўсхваляваны. Але, калі б нават быў цалкам спакойным, дык наўрад ... Далей

Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент

Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент Вітаю, дружа! Хачу пазнаёміць цябе з вясёлай і кемлівай авечкай Адэляй, якая стала галоўнай гераіняй маёй кнігі “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або adeljastar@tut.by”. Яна жыве і працуе на ферме ... Далей

Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек. Гісторыя другая: надзея ўратаваць каралеўства

Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек. Гісторыя другая: надзея ўратаваць каралеўства Ледзь ступіла Румзаніда на ганак – зноў за сваё ўзялася! Голасу як дала – ажно комін на хатцы ўбок нахіліўся і дзверы расчыніліся. А насустрач Румзанідзе выйшла гаспадыня – спадніца ... Далей

Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка

Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка Беларуская народная казка У ваднаго караля быў маленькі сын, і хтосьці яму сказаў, што ён зьгіне. Калі хлапец гэты падрос, то адзін раз стаў прасіцца, каб яму дазволілі пайсьці на паляваньне. ... Далей

Крышталікі радасці

Крышталікі радасці Ядвіся і Марыся не проста суседкі, яны сапраўдныя сяброўкі. Разам гуляюць на двары, ходзяць адна да адной у госці – словам, усё, як заведзена ў сяброў. Аднак была ў гэтых ... Далей

Грошык і таямнічы кошык

Грошык і таямнічы кошык

Серада, 29.04.2015 13:02

Аповесць-казка 4. Чароўная картка Калі крыху перакусілі ў казачным кафэ, Грошык і Янка пачалі размаўляць. Грошыку падабалася Янкава цікаўнасць да ўсяго. А Янка радаваўся, што яго новы сябар ведае шмат таямніц. Асабліва ... Далей

Каментароў няма

Бусел і бусляняты

Бусел і бусляняты Ведама, што часта бацькі даюць сваім дзецям такое выхаванне, каб яны былі карыснымі ім, а не сабе. Вось дзеля такіх бацькоў раскажу я байку аднаго нябошчыка-беларуса. Ляціць бусел па-над морам і нясе ... Далей

Заяц і Вожык

Заяц і Вожык Беларуская народная казка У вадзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў і раптам уздумаў: «Пайду я ... Далей
 

Пра Дамавуху і шляхетнага Дамавіка

Пра Дамавуху і шляхетнага Дамавіка Была глыбокая ноч. І калі б гаспадыня адной вялікай гарадской кватэры нечакана прачнулася, яна вельмі здзівілася б. А магчыма, нават ускрыкнула б, пабачыўшы, што цяжкія начныя шторы на акне рухаліся, ... Далей

Грошык і таямнічы кошык

Грошык і таямнічы кошык Аповесць-казка 3. Грашовы куб Грошык дазволіў Янку націснуць на жоўтую кнопачку свайго смартфона. І на экране тут жа высвеціўся шчаслівы Бураціна. У яго было столькі залатых манет, колькі пальцаў на руцэ – ... Далей

Прасяное зернетка

Прасяное зернетка Мурашы аднойчы дачуліся, што захварэла Мышка, і рашылі яе праведаць. – З пустымі рукамі не ходзяць у адведкі, тым больш да суседкі, – сказала мурашыная матка і пачала думаць-гадаць, які Мышцы ... Далей
Раскажыце казку, калі ласка!
— Ну от добра, будзе казка. Якую вам расказаць?

Аб каралевічу-чараўніку

  

Аб ведзьме, якая cына жаніла

  

Асцярожны пасланец

  

Бык і ваўкі

Дурныя людзі

  

Ілля і Пятро

  

Іван Іванавіч царэвіч

  

Іван Прыўкрасны і князь Ладымір

Каваль і аднавокае гора

  

Каза ў арэхах

  

Кот і дурань

  

Мал-Малышок

 Ой.
А дзе зайчык?
Вярніце зайчыка!Махнуць чароўнай
палачкай

Падчарыца і чорт

   

Сястра-бязручка

  

Свіны кажушок

   

Сынок з кулачок

Воўк, змітрок, кабыла і баран

   

З рога ўсяго многа

  

Зайкiна хатка

свернуть
поделиться в: